Квэст гульня "Падарожжа ў свет роднай мовы"

22.02.2021

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Для большасці жыхароў Рэспублікі Беларусь роднай з’яўляецца беларуская мова. На роднай мове мы гаворым нашы першыя словы і найлепш выказваем свае думкі. Гэта тая аснова, на якой усе людзі будуюць сваю асобу з моманту свайго першага ўздыху, і яна тое, што арыентуе нас на працягу ўсяго жыцця. Яна з’яўляецца спосабам, з дапамогай якога можна навучыць паважаць сябе, сваю гісторыю, сваю культуру і галоўнае – іншых людзей з усімі іх асаблівасцямі».

З мэтай паглыблення ведаў вучняў па беларускай мове, літаратуры, краязнаўству 20 студзеня для навучэнцаў школы была праведзена квэст гульня "Падарожжа ў свет роднай мовы".