Рэспубліканскі конкурс "КАПІТАЛ МЕСЦА"

19.11.2021

Рэспубліканскі конкурс "КАПІТАЛ МЕСЦА", у якім прымае ўдзел Власавец Дзіяна Аляксандраўна, вучаніца 10 класа, у намінацыі “ГАСТРАСІМВАЛЫ” (Кіраўнік: Таўрэль Ірына Федараўна, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства).
Беларускія стравы – гэта спадчына, якую пакінулі нашы продкі. Яны складаліся на працягу шматлікіх вякоў і маюць сваю гісторыю, традыцыі, асаблівасці, прыкметы, нормы, правілы і ўнікальнасць. Гэта неабходна захаваць і данесці да будучых пакаленняў. На сучасным этапе наша краіна зацікаўлена ў развіцці і захаванні сваіх каранёў. З дапамогай беларускай традыцыйнай кухні мы можам прыцягнуць і зацікавіць турыстаў, пазнаёміць іх з беларускай культурай і багатымі беларускімі звычаямі і традыцыямі.