Падарожжа па старонках часопіса "Вясёлка"

19.02.2022

19 лютага ў школьнай бібліятэцы для вучняў 2-5 класаў адбылася сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. Бібліятэкар З. А. Валошчык адправілася разам з чытачамі ў падарожжа па старонках часопіса "Вясёлка". Дзеці даведаліся хто з'яўляецца стваральнікам часопіса, пазнаёміліся з цікавымі рубрыкамі "Вясёлкі".