Тыдзень роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

26.09.2022

ФОТАМАТЭРЫЯЛ


У рамках тыдня, прысвечанага роднай мове, ў 11 класе прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гульня "Ці ведаю я Беларусь?" Вучні паказалі добрыя веды гісторыка-культурнай спадчыны роднай краіны і яе сучасных дасягненняў.


22 верасня ў 10 класе прайшла віктарына "Размаўляем па-беларуску". Прыемна было слухаць беларускую мову з вуснаў нашых дзесяцікласнікаў.


Вучні 9 класа ў рамках Тыдня беларускай мовы прынялі ўдзел у віктарыне "З вытокаў роднай мовы".


У 7 класе прайшла віктарына "Ці ведаем мы сваю родную мову?" Навучэнцы з захапленнем выканалі ўсе конкурсы і паказалі свае веды.


Вучнi 6 класа наведалi бiблiятэку. А пасля гэтага з iмi была праведзена вiктарына па творах беларускiх паэтаў.