140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры

17.11.2022

У рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа, для вучняў 5 класа прайшло выхаваўчае мерапрыемства "Якуб Колас". Вучні даведаліся шмат цікавых фактаў з біяграфіі класіка, дзіцячых гадоў, захапленняў. У ходзе гульні вучні складалі пазл "Якуб Колас", разгадвалі рэбусы, адказвалі на пытанні віктарыны "Шляхамі Якуба Коласа", адгадвалі творы пісьменніка па эмодзі.